Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Дата: 23 февраля 2016 в 09:47, Обновлено 23 февраля 2016 в 09:52
1 128 просмотров

Дваццаць першага лютага ва ўсім свеце святкуюць Дзень роднай мовы. З гэтай нагоды ў нашай школе з 15 па 20 лютага прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Наша школа рускамоўная, і граніт навукі вучні “грызуць” на рускай мове.

І хоць у нашай краіне дзве дзяржаўныя мовы, мы павінны памятаць  і ведаць сваю, беларускую.   Вучні з ахвотай узяліся за справу: разам з настаўнікамі трэба падрыхтаваць і правесці столькі мерапрыемстваў.

   Пяцікласнікі сталі мастакамі, праілюстравалі творы, якія прачыталі на ўроках літаратуры, і  правялі віктарыну  “Пазнай твор і аўтара”.  Трэба мець выдатныя аналітычныя здольнасці, каб зразумець чужы малюнак. Але шасцікласнікі справіліся з гэтай задачай.  Выстава дзіцячых малюнкаў “Па старонках любімых кніг” прыцягвала ўвагу і настаўнікаў, і вучняў.  18 лютага ўсе жадаючыя спаборнічалі  ў рэспубліканскім конкурсе “Буслік-2016”. Кожны канкурсант стараўся выкласціся на поўную. На працягу тыдня праводзіўся “Турнір мовазнаўцаў”. Красворды, рэбусы, віктарыны, загадкі давалі магчымасць праявіць сваю кемлівасць і дасціпнасць. Пераможцам турніра выявілася вучаніца 10 класа Галавач Дар’я.

    Тыдзень закончыўся ў суботу. Вучні 5-8 класаў падрыхтавалі выдатную літаратурна-музычную кампазіцыю “Зямля бацькоў – зямля святая”. Гучалі вершы беларускіх пісьменнікаў, песні, сучасныя і мінулых гадоў, аповеды вучняў пра нашу зямлю і нашу гісторыю. З цікавасцю пазнаёміліся з відэафільмам “Экскурсія па пасёлку Жалудок”. А потым  усе пайшлі на кірмаш, ды не просты, а такі, дзе можна прадаць свае веды. Кірмаш “Беларускі каларыт”. Вучні падрыхтавалі гандлёвыя станцыі, дзе трэба  было выканаць заданне і атрымаць за гэта жэтон. На станцыі “Музычная” вучні слухалі  мелодыі  беларускіх народных або аўтарскіх песень, вызначалі  іх назву. Вельмі зацікавілі дзяцей станцыі “Афарызмы”, “Фразеалагізмы”, “Прыказкі і прымаўкі”,”Загадкі”, “Перакладчык”.  На станцыях “Беларускія пісьменнікі”, “Архітэктура  Беларусі” былі падабраны фотакарткі, ілюстрацыі пісьменнікаў, архітэктурных помнікаў.  Вучні з задавальненнем  спаборнічалі паміж сабой, кожны стараўся паказаць свае веды. Станцыя “Музейная” дазволіла пабачыць рэчы, якімі карысталіся нашы продкі.  Назвы большасці прадметаў вучні ведалі, а вось чапялу, склюд пабачылі  ўпершыню. Спадабаліся заданні на станцыі “Вясёлка”: беларускія найменні колераў і іх адценняў перакладалі на рускую мову. Для спрытных хлопцаў і дзяўчат былі арганізаваны спартыўныя спаборніцтвы “Бульбяныя снайперы”.

   У вачах дзяцей чыталіся цікавасць і захапленне, кожны мог знайсці тэму, якая яму даспадобы. Кожны мог стаць пераможцам, атрымаць жэтон-узнагароду.  Напрыканцы тыдня жэтоны падлічылі. Вучні, якія зарабілі большую колькасць жэтонаў, сталі пераможцамі. Першае месца заваявалі сябры-пяцікласнікі Буча Арцём і Дуброўнік Ягор, другое – таксама пяцікласніца Насця Пшэразінская, а трэцяе – Будрэвіч Наталля з 10 класа. Кожны з іх атрымаў салодкія прызы.   

Фотаздымкі

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.